Крэатон “Першыя ідэі: культура”: як вучні перакідвалі думкі праз чырвоны круг TED у гарадскую прастору

18 студзеня у Віцебску адбыўся першы рэгіянальный крэтон, у якім узялі ўдзел каля 130 старшакласнікаў з Віцебска, Наваполацка, Оршы, Мінска і Маладзечна.

Моладзь аб’ядналася ў дзесяць творчых груповак і пачала генераваць ідэі для культурнай і гарадской прасторы.

У чырвоным крузе TED

Для большасці ўдзельнікаў крэатона такі канцэпт фармавання і абгрунтавання ўласнай думкі быў незнаёмы. Нездарма арганізатары мерапрыемства, кампанія А1, выбралі для гэтай падзеі хэштэг #першыя і назву “Першыя ідэі: культура”.

Museum

Перад вучнямі была пастаўлена задача: максімальна “пракачацца” ў прэзінтацыі ідэй, каманднай рабоце і публічнай прамове.

 

У пачатку крэатона моладзь абмяркоўвала пытанне, як прыцягнуць увагу сваіх аднагодак да культурнай і музейнай спадчыны. Якія доказы будуць успрыняты падлеткамі і прымусяць іх адкласці ўбок смартфон і патраціць час на наведванне музея? І якімі павінны быць музеі будучыні?

Urban

Другая частка мерапрыемства прымусіла моладзь сканцэнтравацца на праблемах гарадскога развіцця, абмеркаваць у камандах, а пасля прадставіць на суд публіцы ідэі:

як дадаць больш жыцця ў будзённую гарадскую прастору і стварыць крэтыўныя гарадскія пляцоўкі.

Экспертам у галіне ўрбаністыкі выступіла дырэктарка Цэнтра урбан-праектаў і ініцыятыў “Прастора” Аксана Кузіна, якая была ініцыятарам і рэалізатарам шматлікіх праектаў па паляпшэнні культурнага і ландшафтнага ассяроддзя Віцебска.

Штуршком для абмеркавання праблемнага пытання стаў агляд відэавыступу ландшафтнага архітэктара Уолтэра Худа, які выказаў слушную думку: пры арганізацыіі гарадской прасторы трэба выкарыстовываць лакальную асаблівасць.

Свае ўласныя ўрбаністычныя даследавання Уолтэр Худ фармаваў на 5 прынцыпах:

  • паяднанасць;
  • двайковасць;
  • суперажыванне;
  • мясцовы каларыт;
  • памяць.

Менавіта на ніх абапіраліся ўдзульнікі падчас абмеркавання і генерацыі ідэй.

Прэзентацыя ідэй

Пасля крэатыўнага штурму у камандах моладзь выказала цікавыя ідэі па ўдасканаленні і ажыўленні культурнай прасторы родных гарадоў.

— Свет складаецца не з атамаў, а з гісторыі. Пазбягайце шаблонных рашэнняў, спрабуйце пабачыць сваю ідэў “у маштабе”.  І не забывайце пра лакальную ідэнтычнасць той мясцовасці, з якой вы паходзіце, — параіла Аксана Кузіна спікерам ад кожнай каманды.

І нарэшце, самае цікавае. Якія ідэі падаліся членам журы найбольш крэтаўнымі і прыдатнымі для ажыцяўлення? Робячы некалькі крокаў наперад, пераможцамі сталі прадстаўнікі каманд №№ 3, 7 і 8.

Ідэя каманды №3

Каля Ратушы стварыць тэматычныя ўліцы. Першая з іх, напрыклад, будзе весці да гарадской сцяны каментарыяў, другая стане маршрутам да домікаў на дрэвах, трэцяя давядзе да ўліцы жывых статуй. На кожнай уліцы будзе свая фотазона.

Ідэя каманды №7

Стварыць у горадзе грамадскую аранжарэю, побач з ёй пабудаваць кафе. Заробак ад яго выкарыстовываць на ўтрыманне бяздомных жывёл. На пляцоўцы бліз кафэ можна арганізаваць невялічкі гатэль для часовага ўтрымання жывёл, якія яшчэ не знайшлі сваіх гаспадароў.

Ідэя каманды №8

Праэкт “Лінія часу”. Выбраць вялікую гарадскую ўліцу і ўмоўна падзяліць яе на часавыя участкі: з 60-х гадоў да нашага часу. Кожнае дзесяцігоддзе будуць прадстаўляць аб’екты і перфомансы, стыляваныя пад асаблівасці часу.

Па меркаваннях удзельнікаў рэгіянальнага крэатона  “Першыя ідэі: культура”, мерапрыемства прайшло масштабна, весела, драйвова, пазнавальна і цікава.

Наступныя падобныя крэатоны замоўлены ў Магілёве, Гродне і Гомеле. Вы хацелі бы ўзяць удзел у такім мерапрыемстве?

Ганна Сярэбраннікава

Фота з суполкі Першыя



Добавить комментарий