PRodvizhenie-2019: дазнайся, дзе пракачаць медыямайстэрства гэтай восенню

Школа PR і медыякампетэнцый, трэнінг для трэнераў “Школа плюралізма”, ментарская падтрымка, навучальны візіт у Германію, Беларуска-Нямецкі Форум партнёрства – усё гэта чакае ўдзельнікаў праграмы PRodvizhenie-2019, якая распачынаецца з верасня бягучага года.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца найперш прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Віцебшчыны і Магілёўшчыны, але заяўкі ад кандыдатаў з іншых рэгіёнаў таксама будуць разглядацца.

У межах Школы PR і медыякампетэнцый адбудуцца трэнінгі ў Магілёве (13-15 верасня) і Віцебску (27-29 верасня).

Удзельнікі трэнінгаў пазнаёмяцца з асновамі планавання дзейнасці па ўмацаванні сувязяў з грамадскасцю (PR), папрактыкуюцца ў выкарыстанні розных інструмантаў прасоўвання сваёй арганізацыі ў сацыяльных сетках, а таксама ў медыя.

Школа плюралізма будзе працаваць 17-20 кастрычніка ў Магілёве.


Участники программы PRodvizhenie-2018

Гэта класічны трэнінг для трэнераў, які дазволіць навучыцца планаваць адукацыйныя праграмы і асобныя мерапрыемствы, выкарыстоўваць розныя метады навучання, ацэньваць эфектыўнасць навучання.

Спецыфікай Школы з’яўляецца фокус на планаванні навучальных праграм, звязаных з прасоўваннем каштоўнасцей (плюралізма, дэмакратыі, правоў чалавека, інклюзіўнасці, гендэрнай роўнасці і інш.).


Заяўкі на ўдзел у абедзьвюх Школах прымаюцца да 22 жніўня.

Удзельнікі абедзьвюх Школ атрымаюць магчымасць скарыстацца дыстанцыйнай ментарскай падтрымкай па распрацоўцы сваіх медыякампаній, інструмантаў PR, адукацыйных мерапрыемстваў.

Удзельнікі  візіта будуць мець магчымасць пазнаёміцца з досведам нямецкіх арганізацый, якія актыўна займаюцца сувязямі з грамадскасцю, рэалізуюць цікавыя адукацыйныя, сацыяльныя, культурніцкія ды іншыя праекты.

Участники Белорусско-Немецкого Форума Партнерства 2018

Фінальным мерапрыемствам праграмы стане Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства, які адбудзецца ў пачатку снежня ў Мінску.

Самыя актыўныя ўдзельамы возьмуць удзел у навучальным візіце ў Германію, які адбудзецца ў пачатку лістапада.

Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, экспертаў, якія будуць працаваць у межах праграмы, графік мерапрыемстваў і пра тое, як заявіцца на ўдзел у праграме, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.

Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:

«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».



Добавить комментарий